
Грамадскія медыі Еўрарэгіёну Буг
Еўрапейскі Дом Спатканняў – Фундацыя Новы Стаў (Люблін, Польшча) і Брэсцкае абласное моладзевае грамадскае аб’яднанне “Сузор’е” (Брэст, Беларусь) запрашаюць журналістаў мясцовых грамадскіх выданняў, прадстаўнікоў недзяржаўных арганізацый да ўдзелу ў міжнародным праекце “Грамадскія медыі Еўрарэгіёну Буг”.
Галоўнай мэтай праекта ёсць развіццё грамадскіх арганізацый на тэрыторыі Еўрарэгіёну Буг праз павышэнне ўменняў у галіне кіравання інфармацыяй, сучаснымі мультымедыйнымі тэхналогіямі, рэкламавання ўласнай дзейнасці. Мэтай праекта з’яўляецца таксама наладжванне супрацоўніцтва недзяржаўных арганізацый з Польшчы і Беларусі. Праект будзе рэалізоўвацца з чэрвеня 2006г. да чэрвеня 2007г. і складацца з цыкла навучальных семінараў, стажыровак у рэдакцыях газет, радыё і тэлеканалаў, а таксама журналісцкіх конкурсаў. Праект рэалізуецца ў межах Праграмы Суседства INTERREG III A і суфінансуецца са сродкаў Еўразвяза.
Анкету ўдзельніка праекта можна знайсці на сайце www.eds-fundacja.pl Пытанні можна скіроўваць на адрас: s.kieruzel@eds-fundacja.pl альбо па тэл.: 081 5346191
Грамадскія медыі Еўрарэгіёну Буг 2006/2007
Праграма сустрэч
| Чэрвень 2006 | Рэклама праекту | Люблін/Брэст |
| Чэрвень/ ліпень 2006 | Набор удзельнікаў з польскага і беларускага боку | Люблін/Брэст |
| Ліпень 2006 | Падрыхтоўчая сустрэча | Люблін, Насутаў |
| Жнівень 2006 | Медыяшкола (I) „Што і як пісаць у лакальнай прэсе на прыкладзе трансгранічнага супрацоўніцтва“ [3днi] |
Люблін, Насутаў |
| Кастрычнік 2006 | Медыяшкола (II) „Сучасныя тэхналогіі ў выдаўніцтве“ (мультымедыі,IT) [3днi] |
Люблін, Насутаў |
| Снежань 2006 | Медыяшкола (III) „Як рэкламаваць дзейнасць грамадскіх арганізацыяў і мясцовых інстытуцый“ [3дні] |
Люблін, Насутаў |
| Студзень 2007 | Абвяшчэнне конкурсу для журналістаў грамадскіх медыяў | Люблін/Брэст |
| Сакавік 2007 | Закрыццё конкурсу | Люблін |
| Травень 2007 | Сустрэча пераможцаў, заключная сустрэча. Распаўсюд выніковых прац. |
Люблін, Насутаў |
| Травень 2007 | Выданне выніковых прац | Люблін/Брэст |
Праект рэалізуецца ў межах Праграмы Суседства INTERREG III A i
суфінансуецца са сродкаў Еўразвяза.
![]()
Грамадскія медыі Еўрарэгіёну Буг /MS Word/
Грамадскія медыі Еўрарэгіёну Буг 2006/2007 - Праграма сустрэч /MS Word/


Z dniem 1 sierpnia 2008 roku Europejski Dom Spotkań – Fundacja Nowy Staw otrzymuje status Organizacji Wspierającej Wolontariat Europejski w regionie Lubelszczyzny W 2009 roku Europejski Dom Spotkań – Fundacja Nowy Staw będzie nadal pełniła tą funkcję.